Мнения
     
Среда, 18 Апрель 2018 14:30

Гавары па-беларуску

Автор  Ніна РЫБІК
Оцените материал
(2 голосов)

Нядаўна мы адзначалі дзень роднай мовы. Віншую вас, шаноўныя беларусы – тыя, хто яшчэ не забыўся, што такое “дзякуй” і “добры дзень”!

Для некага гэтае свята было нагодай у чарговы раз паўздыхаць-панаракаць, што вось, маўляў, не шануем мы родную мову, не беражом…

А можа, гэта ўсё ж маленькі крок да адраджэння роднай мовы? Свой асабісты пасільны ўнёсак?

Гэтак, як робяць яго гаспадары і прадаўцы крамы на вуліцы Дубко, што ў Гродне, – не самай, на першы погляд, беларускамоўнай установы. І тым не менш: пакупнікоў самых розных нацыянальнасцей тут абслугоўваюць на многіх касах выключна па-беларуску. І, як сцвярджаюць прадаўцы, на гандлёвым абароце ніяк не адбіваецца. Наадварот, па словах супрацоўнікоў крамы, ёсць людзі, якія спецыяльна прыходзяць сюды, каб паслухаць сакавітую беларускую мову.

На жаль, беларусаў сярод такіх, уздыхаюць, няшмат. Наадварот: калі нехта высакамерна, «праз губу», патрабуе «Разговаривайте на нормальном языке!» – як кажуць, «да бабкі не хадзі»: гэта наш, местачковы, «рюский», які, вядома ж, «большы каталік, чым Папа рымскі»…

…Падчас адной нарады прыехаў на сустрэчу з жыхарамі рэгіёна адзін абласны начальнік і павёў гаворку з людзьмі на беларускай мове. Вы б бачылі, як яго слухалі людзі! Здавалася б «сумнае» пытаннне разглядалася, а так лягло на душу! А пасля і другім выступоўцам захацелася размаўляць па-беларуску. Аказваецца, заразны не толькі дрэнны прыклад, але і добры.

…Неяк да мяне ў госці завіталі расіяне. Падчас піцця гарбаты мне патэлефанаваў нехта са знаёмых, з кім я звычайна размаўляю па-беларуску. Пагаварылі…

Калі закончылі размову, расіяне захоплена сказалі:

– Якая прыгожая беларуская мова! І чаму вы, беларусы, яе саромеецеся? Мы тут не так даўно, і першае, што зрабілі, калі прыехалі ў Беларусь, – купілі беларускую кніжку, каб разумець мову народа, з якім нам давядзецца побач жыць і працаваць. А пазней сталі вучыць мову разам з дачкой, якая займаецца ў гімназіі. Дарэчы, веданне беларускай мовы, хоць і павярхоўнае, вельмі дапамагае нам у вандроўках па Еўропе: у Польшчы, Славакіі, Сербіі, ведаючы беларускую мову, можна абысціся без перакладчыка.

Ну што тут скажаш? Толькі сакраментальнае: што маем – не беражом, страціўшы – плачам.

То, можа, не варта бяздумна нішчыць тое, што пакуль яшчэ маем?

… У рэдакцыі гэты тыдзень вырашана аб’явіць тыднем беларускай мовы.

Гавары са мной па-беларуску!

 

 

 

Прочитано 390 раз
Другие материалы в этой категории: « Посредственный класс Жениться на хохлатке »

Календарь

« Январь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        
 
 

 
 
1_izbircom.gif2_prezid.gif3_mininfo.gif4_pravo.gif5_obl.gif6_rajisp.gif7_gorisp.gif

Перепечатка материалов rgazeta.by c только с письменного разрешения редакции.
Обращайтесь: rgazeta@tut.by. Любые изменения текстов, заголовков, фотографий rgazeta.by при перепечатке ЗАПРЕЩЕНЫ.
Активная и индексируемая гиперссылка на источник материала обязательна.

Индекс цитирования   Яндекс.Метрика

Подпишись на RSS сайта.