Мнения
     
Среда, 06 Июнь 2018 13:45

Патрыятызм без колеру хакі

Автор  Ніна РЫБІК
Оцените материал
(0 голосов)

Чамусьці апошнім часам патрыятызм, патрыятычнае выхаванне ўсё больш атаясамліваюцца з прыстаўкай «ваенна-»: ваенна-патрыятычныя акцыі, гульні, конкурсы… І міжволі ўзнікае асацыяцыя, што патрыёты – гэта тыя, хто маршыруе са зброяй у руках, хто ўмее абыходзіцца з аўтаматам ці хоць бы носіць ваенную форму. А ўсе астатнія – так, побач праходзілі…

Але ці толькі ў тым, каб умець збіраць і разбіраць аўтамат, трапна страляць, правільна хадзіць строем, заключаецца патрыятызм і патрыятычнае выхаванне? Няўжо пагранічнік, які правярае машыны на пункце пропуску, апрыёры больш любіць Радзіму, чым механізатар, які ад зары да зары прападае ў полі – за зарплату, заўважце, непараўнальную з той, якую атрымлівае ахоўнік мяжы? Ці ваеннаслужачыя, якія давялі да самагубства радавога Коржыча, большыя патрыёты, чым хірург, які робіць складаныя аперацыі, вяртаючы людзей з таго свету?

Хіба рыбалоў, які, закінуўшы вуду, прыбірае на беразе рэчкі смецце, што пакінулі тут тыя, каго людзьмі назваць язык не паварочваецца, не патрыёт? А чалавек, які адбудаваў закінуты хутар, на якім калісьці жылі яго родзічы?

Ой, баюся, не хопіць не тое што старонкі – газеты, каб пералічыць усё і ўсіх, хто робіць добрыя справы не па службоваму абавязку, не па прымусу і не за грошы, а па патрабаванні душы. Дык гэта мы ведаем – а колькі не ведаем?

Мне здаецца, быць патрыётам вельмі проста і адначасова складана. Трэба не толькі любіць сваю Радзіму, лежачы на канапе і з настальгіяй перабіраючы фотаздымкі, а зрабіць нешта, хоць крышачку, каб яна, Радзіма, стала лепшай, прыгажэйшай, багацейшай. Пасадзіць дрэўца, разбіць кветнік, прыбраць смецце, перамагчы ў спаборніцтве, напісаць верш. Каб ёй, нашай радзіме, было за што нам сказаць дзякуй…

 

 

Прочитано 87 раз
Другие материалы в этой категории: « Жизнь на колесах «Морфий» №13 »
comments powered by HyperComments

Популярное

Июнь 19, 2018 365

Где в Гродненском районе клещ «лютует»? (Обновлено)

Информация о количестве обращений жителей г. Гродно и Гродненского района по поводу…
Июнь 13, 2018 146

Водные процедуры. "ОСВОД" предупреждает! (Обновлено)

ВНИМАНИЕ! На озере Кань-Белое в агрогородке Озеры и в пруду в агрогородке Луцковляны в…
Июнь 14, 2018 128

«Адэльскi фэст» вновь собрал друзей (Больше фото+ видео)

Как часто, вырастая, мы покидаем родные места. Но куда бы ни забросила судьба одельчан,…

Календарь

« Июнь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  
 
 

 

 

 
 
1_izbircom.gif2_prezid.gif3_mininfo.gif4_pravo.gif5_obl.gif6_rajisp.gif7_gorisp.gif

Перепечатка материалов rgazeta.by c только с письменного разрешения редакции.
Обращайтесь: rgazeta@tut.by. Любые изменения текстов, заголовков, фотографий rgazeta.by при перепечатке ЗАПРЕЩЕНЫ.
Активная и индексируемая гиперссылка на источник материала обязательна.

Индекс цитирования   Яндекс.Метрика

Подпишись на RSS сайта.