Пажар гаспадарчай пабудовы
01.08.2021 у 16.36 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Шчацінава Гродзенскага раёна. У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны дах і перакрыцце жылога дома, які стаяў побач. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Пажар у нежылым доме
01.08.2021 у 22.04 паступіла паведамленне аб пажары нежылога дома ў вёсцы Самборы Гродзенскага раёна. У выніку знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць унутры дома. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Пажар прыватнай лазні
02.08.2021 у 01.32 паступіла паведамленне аб пажары прыватнай лазні ў вёсцы Гадзілуны Астравецкага раёна. У выніку знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Пажар гаспадарчай пабудовы з гібеллю чалавека
02.08.2021 у 04.43 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Навагрудку па вуліцы Гродзенскай. У выніку пашкоджаны дах і сцены. У 04-56 знойдзены загінулы мужчына (асоба высвятляецца). Прычына пажару ўстанаўліваецца.