У Беларусі за суткі ліквідавана 12 лясных пажараў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
"Паводле аператыўных звестак, з 6.00 25 ліпеня да 6.00 26-га ліквідаваныя 12 лясных пажараў на агульнай плошчы 3,61 га, тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,93 га і 6 пажараў травы і кустоў на плошчы 2,58 га", - распавялі ў прэс-службе.
Так, 25 ліпеня ў 20.00 ліквідаваны тарфяны пажар на землях ААТ "Камаровічы" каля вёскі Бобрыкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Агульная плошча, пройдзеная пажарам, склала 0,9 га.
У гэты ж дзень у 21.00 паступіла паведамленне аб выяўленні тарфянога пажару на землях ААТ "Камаровічы" каля аграгарадка Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці на плошчы 85 га. пажар лакалізаваны.