18 студзеня 2022 г.старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч наведаў хірургічны корпус Лідскай ЦРБ пасля маштабнай мадэрнізацыі, якая завяршылася ў снежні мінулага года.
У адрамантаваным корпусе размясціліся прыёмнае аддзяленне, аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, аперацыйны блок, хірургічныя аддзяленні і іншыя.
«Сістэма аховы здароўя — адно з ключавых кірункаў развіцця нашай краіны. Асаблівая ўвага надаецца паляпшэнню даступнасці, якасці медыцынскай дапамогі, стварэнню камфортных умоў знаходжання пацыентаў. Зараз і персаналу тут працаваць у задавальненне. Бо для лекара выратаванне людзей-штодзённая праца. Нягледзячы ні на якія катаклізмы, медработнікі самааддана робяць тое, пра што гаворыцца ў клятве Гіпакрата: лечаць і ратуюць. У перыяд пандэміі гэта было наглядна прадэманстравана. Тут была аказана ўся неабходная дапамога і жыхарам Лідскага раёна і суседніх рэгіёнаў», — адзначыў сенатар.
У бальніцы парламентарыя са словамі падзякі сустрэла Медсястра Лілія Мацкевіч, якая з'явілася на свет 15 жніўня 1985 г. у Астраўцы. Гэта былі цяжкія роды, якія Віктар Лісковіч вёў як лекар у самым пачатку сваёй працоўнай кар'еры.