Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і В.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель адбылася сёння вечарам. Доўжылася гутарка каля 50 хвілін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах.
Падрабязна у размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы. "І яшчэ адзін найважнейшы аспект, які Прэзідэнт Беларусі і В. а. канцлера Германіі абмеркавалі дэталёва, - гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі", - адзначылі ў прэс-службе.
Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.