Дзяржпадтрымка таленавітых студэнтаў і ўкараненне інстытутаў настаўніцтва на першых працоўных месцах. Гэтыя ініцыятывы хоча ажыццявіць у жыццё Бажэна Ярэміч. Дзяўчына прымала актыўны ўдзел у дыялогавых пляцоўках, якія тычыліся моладзевай палітыкі. А сёння яна вылучана дэлегатам на VI Усебеларускага народнага сходу, дзе і будуць агучаныя прапановы моладзі Гродзеншчыны.
- Гэта пытанні датычна прававога выхавання дзяўчат і юнакоў, працаўладкавання адоранай таленавітай моладзі ў нашай краіне. Акрамя таго, гэта ініцыятывы, звязаныя з так званым інстытутам настаўніцтва. Калі маладыя людзі прыходзяць на свае першыя працоўныя месцы, у іх няма практыкі, досведу, таму мы прапануем замацоўваць за імі настаўнікаў, якія будуць навучаць маладых спецыялістаў, - распавяла дзяўчына.
У кожнай сферы-свае пытанні і прапановы. Але звязаны яны усё з агульнай мэтай – забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку, ствараючы камфортныя ўмовы для працы і самарэалізацыі. Пра гэта ішла размова на абласным сходзе ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці. Амаль кожны дэлегат прыехаў з багажом прапаноў.
Сельскагаспадарчай галіны-асаблівая ўвага, бо гэтая сфера ў вобласці адна з самых паспяховых і перспектыўных. Аднак, на думку спецыялістаў, тут таксама ёсць нявырашаныя пытанні.
- Неабходна аграпрамсаюзы-абласны і рэспубліканскі – трохі пераарыентаваць. Важна, каб вытворцы сыравіны і Галіна перапрацоўкі плённа ўзаемадзейнічалі і ўзгаднялі закупачныя цэны, каб можна было развівацца далей. Бо сёння мы на сяле прымаем усе меры для таго, каб знізіць сабекошт і атрымліваць больш прадукцыі. Але ёсць пытанні па закупных цэнах, якія відавочна не адлюстроўваюць тыя выдаткі, якія мы маем у сельскай гаспадарцы, тым больш што цэны на тэхніку, электраэнергію і іншыя рэсурсы ўвесь час растуць, – адзначыў старшыня СВК ім. Дзеньшчыкава Васіль Свірыд.
На сходзе таксама падвялі вынікі пяцігодкі, зрабілі акцэнт на эканоміку. За гэты час паказчыкі прамысловай вытворчасці павялічыліся на 13%, сельскай гаспадаркі - на 14%, а валавы рэгіянальны прадукт вырас на 5%. Паводле слоў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка, праграма развіцця на будучыя гады ў вобласці яшчэ больш амбіцыйная. Напрыклад, запланавана павелічэнне налічанай заработнай платы ў паўтара раза. На столькі ж павінны вырасці і прыбыткі ў бюджэт.
- Мы разумеем, што ў нас у сацыяльнай сферы шмат нявырашаных праблем. І да бясконцасці павялічваць структуру выдаткаў на сацсетку немагчыма. Адзіны варыянт тут-павелічэнне аб'ёмаў бюджэту за кошт росту рэальнага сектара эканомікі. Таму павінны абмеркаваць тыя шляхі, якія будуць гэтаму садзейнічаць. Гэта і запуск новага інвестыцыйнага цыклу, мадэрнізацыя вытворчасці, павышэнне эфектыўнасці працы на месцах, словам, тое што сапраўды павялічыць сукупныя паступленні ў бюджэт. Дзякуючы гэтаму ў большым аб'ёме зможам выканаць свае сацыяльныя абавязацельствы – адзначыў Уладзімір Каранік.
Сярод прапаноў на абласным сходзе былі агучаны і тыя, якія з'явіліся на святло ў выніку працы дыялогавых пляцовак. Больш за 70 ініцыятыў будуць прасунутыя на далейшы ўзровень: частка з іх, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, абмяркуюць на Усебеларускім народным сходзе, яшчэ шэраг прапаноў будзе перададзены для ўключэння ў праект змяненняў у Канстытуцыю краіны.