29 ліпеня 2021 г. старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч прыняў удзел у пасяджэнні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
Разгледжаны пытанні "аб выніках сацыяльна — эканамічнага развіцця Слонімскага раёна за студзень-чэрвень 2021 г." і " аб выніках выканання бюджэту Слонімскага раёна за студзень-чэрвень 2021 г.".
Адбыўся канструктыўны дыялог па пытаннях, што тычацца выканання ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы Слонімскага раёна. Асобна спыніліся на выкананні паказчыка па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама перспектывах развіцця раёна.
Парламентарый адзначыў, што турызм уносіць значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці, стымулюе развіццё сумежных галін эканомікі. Асаблівую ўвагу, на яго думку, неабходна надаць развіццю турыстычнай галіны ў Слонімскай вобласці з улікам знакавых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі. "Важна выбудаваць сістэму вытворчых, транспартных, гандлёвых, сэрвісных прадпрыемстваў, прызначаную для задавальнення попыту на турысцкія тавары і паслугі. Каардынацыя дзеянняў пры вырашэнні задач развіцця ўнутранага і ўязнога турызму - за эканамістамі. Пры правільнай эканамічнай ацэнцы дзейнасці кожнага базавага, нізавога прадпрыемства раёна і распрацоўцы стратэгічнай лініі турызм мае рэальныя перспектывы ператварыцца ў высокапрыбытковую галіну.
Мы сёння жывем у стагоддзе цыфравізацыі. Трэба гэта ўлічваць і развіваць інфармацыйныя сістэмы, распрацоўваць даступныя мабільныя дадаткі для прыцягнення ў Слонім турыстаў. Увесь комплекс мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю камфортнага турысцкага асяроддзя, павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці турысцкага прадукту, і ў канчатковым рахунку — эканамічнаму росту», — сказаў В. Лісковіч.
На пасяджэнні абмеркаваны таксама падыходы да разгляду зваротаў грамадзян, якія прымаюцца на месцах меры па вырашэнні іх надзённых праблем.
лискович