Больш за 5 млн 95 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 121 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 11,3 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў.
Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 54,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Поўны курс вакцынацыі завяршылі 44,1% насельніцтва.