Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 25 лістапада па 5 снежня рэспубліканскую прафілактычную акцыю " зімовыя шыны-бяспека для машыны!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Супрацоўнікі ДАІ нагадаюць уладальнікам транспартных сродкаў аб неабходнасці з 1 снежня эксплуатацыі аўтамабіляў з зімовымі шынамі, аб адказнасці за ігнараванне гэтага патрабавання ПДР, аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах.
"З першага дня каляндарнай зімы інспектары ДПС ДАІ правядуць рэйды, у ходзе якіх правераць, як вадзіцелі падрыхтавалі свае аўтамабілі. Нагадаем, за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да адной базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года цягне адказнасць ад 2 да 5 базавых велічынь", - дадалі ў МУС.