За суткі ў Беларусь прыбылі 240 грамадзян Украіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле інфармацыі ДПК, з 6.00 22 жніўня па 6.00 23 жніўня ў Беларусь транзітам праз краіны Еўразвяза прайшлі 240 украінскіх грамадзян. Праз беларуска-польскую мяжу ў Рэспубліку прыбылі 172 чалавекі. Яшчэ 60 украінскіх грамадзян прайшлі ў Беларусь праз тэрыторыю Літвы, восем-праз Латвію.