Славіць Хрыста будзе заўтра Камерны хор Гродзенскай капэлы.
У 19.00 у актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора калектыў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ларысы Іконнікавай далучыць гродзенцаў да традыцый святкавання Каляд. На канцэрце «Ад Каляд да Хрышчэння» гледачы змогуць развучыць калядныя песні, духоўныя песнапенні і любімыя ўсімі калядкі, паведаміў адміністратар Гарадзенскай капэлы Генадзь Марчук.