
У 19.00 у адзіным дзеючым у Беларусі лютэранскім храме сапрана Ганна Казімірчык і Крысціна Пронская, альты Святлана Пранько і Алена Яновіч, барытон Уладзімір Гаравы прэзентуюць новую праграму «сам-насам з усімі...». Як адзначыў адміністратар Гродзенскай капэлы Генадзь Марчук, яна складаецца з народных песень, твораў на вершы Аляксандра Блока, Восіпа Мандэльштама, Роберта Раждзественскага, Марыны Цвятаевай, Іосіфа Бродскага і іншых класікаў.