Творчая дзейнасць ансамбля пачалася ў 2017 годзе. Сёння калектыў вядомы як у Гродзенскім раёне, так і за яго межамі дзякуючы свежаму і меладычнаму выкананню твораў, а таксама арыгінальнай апрацоўцы народных песень.
- Для людзей творчых званне-у першую чаргу прадмет гонару. Але яно ж і накладвае пэўную адказнасць. Мы нясем людзям народную песенную культуру. Вельмі радуе, што народныя мелодыі адклікаюцца ў сэрцах і маладога, і старэйшага пакаленняў. Адна з самых папулярных і любімых народных кампазіцый у нашым рэпертуары "Добрыя людзі", - распавёў заснавальнік і кіраўнік ансамбля Мікалай ляўша.
Музыка і песні ансамбля прысвечаны любові, малой радзіме. У багажы калектыву больш за 30 беларускіх народных песень у стылі фольк-мадэрн, а таксама песні сучасных аўтараў на беларускай мове.
Мікалай Ляўшун быў узнагароджаны прэміяй ім. А. і. Дубко за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва за 2020 год у намінацыі «Клубны работнік года».