Яна падарыла школьнікам свой новы верш “Канікулы”, пачытала іншыя творы на летнюю тэматыку, уручыла дзве кнігі-пераможцы абласнога літаратурнага конкурсу рукапісаў імя Цёткі “Сёма і Адзінка” і “А ў нас – зорны час!”, а яшчэ Граматы самым актыўным удзельнікам Свята кнігі.
Таксама, як расказаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дмітрый Радзівончык, Ганна Іосіфаўна пазнаёміла дзяцей са сваімі кнігамі-навінкамі: “Сказкой о Царской поляне и необыкновенном велосипедном путешествии” і кнігай на хрысціянскую тэматыку “Лучи милосердия”.
А яшчэ школьнікі падрыхтавалі танец па казцы “Белоснежка и семь гномов”, паспрабавалі сябе ў ролі чытача-мастака і настаўніка-харэографа, падрыхтавалі эскіз вокладкі кнігі Сяргея Міхалкова, падстаўкі і закладкі для кніг, малюнкі да любімых твораў і станцавалі танец “Свята непаслухмянасці”.
Фота pisateli.by