На днях адбыўся аўкцыён па продажы участкаў у вёсцы Салаўі Падлабенскага сельсавета. На таргі выставілі 5 надзелаў. Плошча іх вагаецца ад 9 да 13 сотак. Пачатковы кошт кожнага – 5 тысяч рублёў. Прададзеныя ўсе, сельсавет выручыў 83 тысячы рублёў. Самы танны сышоў з малатка за 5,5 тысячы, самы дарагі – за 23 тысячы рублёў.
Зямля ў вёсцы Салаўі карыстаецца попытам, адзначаюць у сельвыканкаме. Магчыма, сваю ролю адыгрывае блізкасць да абласнога цэнтру (каля 7 км), акрамя таго, ёсць газ і цэнтральны вадаправод. Таксама гараджане добра купляюць ўчасткі і ў іншых населеных пунктах сельсавета – Пушкарях, Караліно, Лабна-Агароднiках. Ёсць цікавасць і да аграгарадка Падлабенье, але пакуль сельвыканкам не можа прапанаваць такі варыянт, паколькі не распрацаваны генплан населенага пункта.
У тэму
29 траўня на аўкцыён запрашае Сапоцкiнскi сельвыканкам. На таргі выстаўлены 4 зямельных ўчастка ў вёсцы Зарачанка. Пачатковы кошт кожнага – 5 тысяч рублёў. 30 мая аўкцыён па продажы двух участкаў будзе праводзіць Адельскi сельвыканкам. Адзін надзел размешчаны ў вёсцы Брузгі, другі – у вёсцы Струбка. Пачатковая цана – 6 і 5 тысяч рублёў адпаведна. Плошча – амаль 15 сотак