Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Гродзенскага райвыканкама.
Атэстаты сталасці атрымаюць 224 адзінаццацікласніка. Пасведчанне аб заканчэнні базавай прыступкі адукацыі ўручаць 409 навучэнцам 9-х класаў. Дваццаць чатыры школьніка прэтэндуюць на атэстаты з адзнакай.
Апошні школьны званок у гэтым годзе празвініць для больш чым 4 400 навучэнцаў. Навучальны год скончыцца 31 траўня, а ўрачыстыя лінейкі пройдуць 30 траўня. Выпускныя вечары адбудуцца 8 чэрвеня.