Да канца жніўня ў Беларусь паступіць каля 1 млн доз кітайскай вакцыны ад COVID-19.Пра гэта заявіў у эфіры
СТВ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, паведамляе
БЕЛТА.
"На працягу першага паўгоддзя Кітай бязвыплатна накіраваў у Беларусь 400 тыс.доз вакцын кампаніі Sinopharm, якая зарэгістраваная ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў нас. Прэпарат вельмі запатрабаваны, катыруецца з высокай эфектыўнасцю, - сказаў Юрый Сянько. - На сёння Міністэрствам аховы здароўя па даручэнні Кіраўніка дзяржавы вядуцца перамовы аб закупцы камерцыйнай партыі тавару. Спецыяльна для Рэспублікі Беларусь ёсць добрыя зніжкі. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час будзе падпісаны кантракт, і да канца жніўня бягучага года ў нашу краіну будзе накіравана каля 1 млн доз вакцын, якія будуць размеркаваны па клініках для далейшага вакцынавання насельніцтва".
Пасол дадаў, што ў цяперашні час ідуць перамовы з трыма кітайскімі кампаніямі, якія вырабляюць вакцыны. "Мы спадзяемся, што таксама ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне па вытворчасці вакцын сумесна з Кітаем на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў ён.