У паліклініках адзначаюць сезонны ўздым захворвання ВРЗ. Выпадкі грыпу не рэгістравалі, распавялі ў Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Санітарная служба адзначае, што ўзровень захворвання ў гэтым сезоне на 40 працэнтаў ніжэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Па-ранейшаму часцей хварэюць дзеці (іх больш за 70% сярод тых, хто захварэў). Сітуацыя ва ўстановах адукацыі звычайная, усе школы працуюць. Медыкі раяць педагогам выконваць тэмпературны рэжым у класах, праветрываць кабінеты і праводзіць дэзінфекцыю. Напярэдадні эпідэміялагічнага сезону было прышчэплена вялікая колькасць людзей. Прышчэпкі атрымалі больш за 168 тысяч чалавек з Гродна і яго ваколіц.