Мой сын вучыцца ў спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установе. Ён адносіцца да занятых у эканоміцы? Анастасія.
Як патлумачыў старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў - старшыня пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскага раёна Ігар Лябецкі, грамадзяне, якія з'яўляюцца спартоўцамі-навучэнцамі спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву), уключаных у структуру клубаў па віду (відах) спорту ў выглядзе адасобленых структурных падраздзяленняў, лічацца занятым у эканоміцы.
Калі ў вас ёсць пытанні па рэалізацыі Дэкрэта №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» (парадак прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, цяжкая жыццёвая сітуацыя і інш.), Вы можаце звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскага раёна .
Камісія знаходзіцца па адрасе: Гродна, вул. Горкага 51, каб. 64, 67, 71.
Тэлефоны: 75-19-47, 73-81-32, 74-26-48.