РУП "Белпошта" правядзе 26 ліпеня акцыю "Дружба без межаў", паведамляе
БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
"Штогод 30 ліпеня ва ўсіх краінах свету святкуюць Міжнародны дзень дружбы-свята, напоўненае радасцю, цеплынёй і ўсмешкамі. 26 ліпеня ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны пройдзе акцыя "Дружба без межаў". У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі, падпісаць іх на адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі "Белпошты" бясплатна даставяць іх па ўсёй рэспубліцы. Успамінаючы сяброў, мы ўспамінаем іх падтрымку, прыемнае баўленне часу, уменне знаходзіцца побач у радасных і складаных сітуацыях", - гаворыцца ў паведамленні.
У якіх паштовых аддзяленнях будзе праводзіцца акцыя можна даведацца на сайце РУП "Белпошта".