Сёння, у дзень 25-гадавіны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 53 супрацоўніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні прынялі прысягу. Словы на вернасць Радзіме, абяцанні прафесійна і бездакорна выконваць службовыя абавязкі прамовілі і 29 прадстаўніц прыгожага полу.
Сярод іх - Вераніка Смыкоўская. Гісторык па адукацыі, яна заўсёды хацела прымерыць форму з пагонамі. Мара спраўдзілася. Ужо восем месяцаў дзяўчына адпрацавала на мытным пасту "Брузгі". Цяпер з упэўненасцю можа сказаць, што прафесія хоць і няпростая, але вельмі цікавая. Яна патрабуе дэталёвага веды заканадаўства, скрупулёзнасці, адказнасці.
- Сёння прынялі прысягу тыя людзі, якія прайшлі сур'ёзны прафесійны адбор: пачынаючы ад стану здароўя і заканчваючы узроўнем адукацыі. Яны гатовыя выконваць складаныя задачы, якія стаяць перад мытнай службай - садзейнічаць развіццю эканомікі нашай краіны, забяспечваць бяспеку пры перасячэньні мяжы і многае іншае, - падкрэсліў начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук.
Ён таксама адзначыў, што праца ў мытных органах патрабуе выдатных ведаў і ўменняў у розных галінах. У гэтым маладыя супрацоўнікі маглі пераканацца і на ўласным вопыце. Яны будуць праходзіць службу ў розных падраздзяленнях Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Фота аўтара.