У Скідзелі прайшло адкрытае першынство па цяжкай атлетыцы памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзенскага раёна.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел юныя спартсмены са Скідзельскай, Слонімскай і Карэліцкай ДЮСШ. Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства па традыцыі з'яўляюцца Скідзельская ДЮСШ і Гродзенская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз воінаў-інтэрнацыяналістаў».
Дзяўчынкі падымалі штангу рознага вагі – ад 36 да 59 кг і вышэй. Лепшымі ў сваіх катэгорыях сталі Аляксандра Лойша (СШ №2 г. Скідзеля), Марына Галаванава (СШ №1 г. Скідзеля), Амалія Жылінская (Гожская СШ), Надзея Каханоўская (СШ №2 г. Скідзеля), Алеся Вагайсава (Слонімская ДЮСШ), Сафія Дзенісевіч (СШ №2 г.Скідзеля). Не адставалі і хлопчыкі. У асабістым заліку пераможцамі сталі Арцём Паўлоўскі (Верцялішкоўская СШ), Уладзіслаў Бердніковіч (Верцялішкоўская СШ), Захар Блізнюк (СШ №2 г. Скідзеля), Цімур Курносёнак (СШ №2 г. Скідзеля), Марат Гулешаў (СШ №2 г. Скідзеля), Сяргей Мялешка (Слонімская ДЮСШ), Сяргей Багдзевіч (Верцялішкаўская СШ), Раман Смутак (Верцялішкаўская СШ), Мікіта Буславіч (Гожская СШ).
У камандным заліку выйшлі ў лідэры цяжкаатлеты з Скідзеля. Серабро - у гожскіх спартсменаў, бронзу забрала Слонімская каманда.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкамі, граматамі і медалямі ад Гродзенскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз воінаў-інтэрнацыяналістаў».