Яго арганізатары – спартыўны бегавой клуб Run4Fun. У першы дзень удзельнікам трэба пераадолець 55-кіламетровую дыстанцыю. Веласіпедысты пакатацца па Аўгустоўскім канале, зазірнуць на шлюз Нямнова. У нядзелю веламарафонцы наведаюць мясцовыя доты і фарты. Маршрут складзе 43 кіламетры.
- Ехаць у асноўным прыйдзецца па лясных дарогах і гравійцы. Таму жадаючым трэба ўлічваць досыць няпростыя ўмовы паходу – - папярэджваюць арганізатары.
З сабой варта захапіць паходнае рыштунак: намёт, спальнік, дыванок і іншыя неабходныя рэчы. Таксама захапіць пашпарт, бо частка шляху пралягае ў памежнай зоне.
Стаць часткай велапаходу можна, зарэгістраваўшыся ў сацыяльных сетках клуба. Удзел Бясплатны, бо мэта падарожжа-папулярызацыя здаровага ладу жыцця і развіццё турызму на Гродзеншчыне.