Паважаныя жыхары Гродзенскага раёна! Ад усёй душы віншуем вас з Раством Хрыстовым і Новым 2022 годам!
2021 год адыходзіць у гісторыю. Былі ў ім перамогі і няўдачы, але галоўнае мы не стаялі на месцы! Дзякуючы вашай нястомнай працы і жаданню ствараць эканоміка і сацыяльная сфера зрабілі значны крок наперад. Не сумняваемся ў тым, што захаваем і працягнем добрыя пераўтварэнні ва ўсіх галінах нашага жыцця і будучыні.
Дарагія сябры! У навагоднюю ноч давайце пажадаем адзін аднаму ўсяго самага найлепшага: здароў’я, поспехаў, шчасця, дабрабыту, згоды ў сям’і і краіне! Прадстаўнікам старэйшага пакалення зычым шанавання і павагі, а дзецям – мудрай бацькоўскай любові.
Няхай надыходзячы год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!
Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
Гродзенскі раённы Савет дэпутатаў.