Ён пачаўся ўчора і працягнецца да 7 лістапада, паведаміла загадчык аддзела маркетынгу гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка Наталля Наземцава.
У аўторак у бібліятэцы № 3 першакласнікам прачыталі народную казку «Музыкі» ў апрацоўцы класіка, а маленькія сябры бібліятэкі № 4 пачулі апавяданне «Жывая вада». Наведвальнікаў філіяла № 8 чакала пазнавальная гадзіна «И сегодня он в наших сердцах». Чытачоў бібліятэкі № 1 запрасілі на літаратурна-музычную гасцёўню «И в каждой строке вдохновение».
Сёння гасцей філіяла № 10 правераць на веданне творчасці Якуба Коласа: ім прапануюць літаратурную віктарыну «Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее». У бібліятэцы № 7 адбудзецца літаратурная гадзіна «По страницам произведения Якуба Коласа».
3 лістапада ў філіяле № 4 пакажуць буктрэйлер пра паэму «Новая земля». У аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка хлопчыкі і дзяўчынкі здзейсняць літаратурную вандроўку па казках Якуба Коласа. У бібліятэках № 2 і № 5 Песняру прысвецяць літаратурныя гадзіны «Певец души народной» і «Якуб Колас: роздум». А ў пятніцу ў філіяле № 3 подрыхтуюць літаратурна-музычную кампазіцыю «На кожнай сцяжынцы іх песня і голас».