Калі захочаце пакаштаваць сапраўдных нацыянальных страў, дык адпраўляйцеся не ў рэстаран беларускай кухні, а ў аграгарадок Адэльск, што недалёка ад Гродна. Традыцыйныя стравы тут ні нейкае дзівоцтва, а аснова харчавання большасці сем’яў.
Менавіта кухня Адэльска фарміравалася пад уздзеяннем святочна-абрадавых традыцый і перадавалася з пакалення ў пакаленне даволі працяглы час. Дзякуючы гэтаму і цяпер мясцовыя жыхары, рыхтуючыся да хрэсьбін, радзін ці Вялікадня, ведаюць, што павінна быць на стале.
А Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр сумесна с работнікамі Адэльскіх цэнтра культуры і народнай творчасці і сельскай бібліятэкі з сакавіка распачынаюць новы праект «Кухня з водарам традыцый», прысвечаны Году гістарычнай памяці.
У сельскай бібліятэцы ў рамках міні-праекта «БібліяКухня. Чытаем-гатуем ежу» будуць арганізаваны кулінарныя «пасядзелкі» не толькі з носьбітамі адэльскіх традыцый прыгатавання страў, але і з класікамі рускай і беларускай літаратуры. Напрыклад, «Вячэра з Гогалем» ці «Куцця з Я. Коласам». Як вядома, Міхаіл Васільевіч Гогаль па праву лічыцца адным з лепшых «словесных кулинаров» айчыннай літаратуры. Адбудзецца не толькі абмеркаванне смакавых прыхільнасцяў класікаў, але і дэгустацыя страў, прыгатаваных сваімі рукамі.
Так ад Каляд і да Каляд разам з работнікамі культуры і носьбітамі на «Пятнічных кулінарных вячорках», якія будуць праходзіць штомесяц у мясцовым цэнтры культуры, пагартаем каляндар, узгадваючы святы, і будзем прэзентаваць да кожнай гадавой падзеі стравы. Ды не толькі раскажам і пакажам, але і пачастуем усіх жадаючых.
Заключным мерапрыемствам праекта стане выданне буклета «Традыцыі адэльскага смаку», у якім раскажам пра старажылаў аграгарадка, іх «фірменныя» стравы, пра наш «смачны» праект.
Наталля Рамановіч, вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.