Апошнія рэпетыцыі ў праграме народнага фальклорнага гурта «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, падрыхтоўка выставачнага абсталявання і экспанатаў, майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў прадумваюць дэталёва свае майстар-класы.
Праграма свята вельмі рознабаковая. Гродзенскія ўдзельнікі прадэманструюць сваё майстэрства ў святочнай выставе-кірмашы з працай экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў «Кола жыцця», канцэрце «Адзіная ў свеце – радзіма мая!» з удзелам творчых калектываў усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, тэматычных канцэртных праграмах «Святкуем па-народнаму».
Падчас фальклорнай праграмы «Спеў вясны», дзе будуць прэзентаваны традыцыі святкавання вясновых святаў на Гродзеншчыне, «Жывіца» прадэманструе для гасцей абрадавы эпізод «Сёмуха».
Майстры Гродзенскага раёна будуць прэзентаваць не толькі свае вытанчаныя вырабы народнай творчасці, але і пяць элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь: выраб велікодных вербаў, творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча, традыцыю роспісу велікодных яек, мастацкія практыкі саломапляцення і мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці.
Правядзём для гасцей свята майстар-клас па вырабе купальскіх вянкоў – сімвала свята Купалле.