Дзевяціклассніца са Смаргоні Марыя Кузьмянок упершыню спрабуе свае сілы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Дзяўчына ахвотна дзеліцца ўражаннямі, але прызнае, што без хвалявання не абыйшлося.
– Я пісала водгук на твор Пімена Панчанкі. Вельмі хвалявалася, але выкананнем работы задаволена. Верш таксама спадабаўся, ён пра аб’яднанне народаў, а таксама пра прыроду. Лічу, што магу заняць нейкае месца, – разважае навучэнка сярэдняй школы № 5 г. Смаргонь Марыя Кузьмянок.
У гэтым годзе прадэманстраваць сваё веданне беларускай мовай і літаратуры пажадалі 68 вучняў з усёй Гродзеншчыны. Дарэчы, ужо трэці год запар алімпіяда па беларускай мове і літаратуры праводзіцца па асобай сістэме: адмянілі вуснае выказванне. Засталіся два іспыты – водгук на твор у першы дзень і комплексная работа з заданнямі па мове і літаратуры на другі.
– Удзел у алімпіядах дапамагае дзецям стаць больш матываванымі. Таму што, напрыклад, вучні 9 і 11 класаў вызваляюцца ад здачы школьных экзаменаў. І ім – пераможцам абласнога этапу – аўтаматычна ставіцца 10 балаў у пасведчанне і ў атэстат адпаведна, – распавяла старшыня прадметнага аргкамітэту, метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава.
А калі вучань паспяхова выступае на заключным рэспубліканскім этапе, то можа аўтаматычна забяспечыць сабе 100-бальны сертыфікат цэнтралізаванага тэсціравання па прадмету. Таму, можна казаць, для самых мэтанакіраванных адзінаццацікласнікаў уступная кампанія ўжо пачалася.
Анастасія Ванеява яшчы толькі ў дзесятым классе, але паспяховае выступленне на алімпіядах пачала ў мінулым годзе. Дзяўчына трапіла на “рэспубліку” і заваявала там трэцяе месца.
– Буду спрабаваць свае сілы і ў 11 класе. Я хачу мець 100-бальны сертыфікат ЦТ, как было лягчэй паступіць. Таму ў 10 класе гэта пакуль яшчэ быццам у выглядзе падрыхтоўкі: паспрабаваць, патрэніравацца, а ў 11 усё ўжо будзе сур’ёзна, – дзеліцца навучэнка сярэдняй школы № 7 г. Смаргонь Анастасія Ванеява. Дзяўчына дадае, што падрыхтоўка да алімпіяды была вельмі сур’ёўная – амаль усе канікулы: «Выконвала шмат заданняў, вучыла беларускую мову, літаратуру. Карацей кажучы, давялося папрацаваць. Спадзяюся, што будзе адпаведны вынік. А чаму выбрала беларускую мову? Таму што я беларуска і лічу, што ўсе беларусы павінны гаварыць на сваёй роднай мове. Пакуль, на жаль, гэта не так, але кожны павінен пачынаць з сябе. Я з сябе ўжо пачала».
У гэтым годзе абласны этап алімпіяды па 18 прадметам распачаўся 10 студзеня. Беларуская мова і літаратура – адзіны іспыт, які праводзіцца не ў Гродне, а на базе Скідзельскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя. 13 студзеня журы алімпіяды – а гэта настаўнікі вобласці і выкладчыкі філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта – абвесцяць вынікі. Лепшыя навучэнцы будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на завяршаючым рэспубліканскім этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Фота, відэа Юрый Дубовік